Kleofas Studio

Студыя “Kleofas” – каманда натхнёных, улюбёных у сваю справу дасьледнікаў і рэканструктараў эпохі пачатку 19-га стагодзьдзя (стылю ампір).

Танцы, музыка, ваяўнічы дух нашых продкаў часоў Эры Напалеона – гэта ўсё складовыя часткі той неверагоднай гістарычнай атмасфэры, якую адчувае кожны глядач-удзельнік падчас нашых імпрэзаў!




МЫ ПРАПАНУЕМ:

Паказальны танец (2 – 8 танцораў, магчыма 3 музыкі)
Ад 1 да 10 танцаў, якія ўпрыгожаць Вашае Сьвята!
(пад музычны запіс ці пад жывое музычнае суправаджэньне)

Музычна-танцавальны салён (6 – 8 танцораў, 3-4 музыкі, магчыма 1 вакалістка, магчыма 1 мастак)
Спалучэньне музыкі (ад клясыцызму да рамантызму) і вакальных нумароў (рамансаў і арыяў з опэраў) з паказальнымі танцамі і танцавальнымі майстар-клясамі (з удзелам гледачоў). Пры асобнай замове, можа прысутнiчаць мастак, які адлюструе кагось з гасьцей у партрэце.

Анімаваная праграма “Падарожжа ў эпоху Ампір” (4 – 6 танцораў, 3-4 музыкі, 1 вакалістка, 2 фехтавальшчыкі).
Тэатралізаваная праграма, якая спалучае ў сабе сьвецкія і вайсковыя элементы часоў Эры Напалеона (у праграме ўдзельнічаюць уланы Вялікага княства Літоўскага).

Карпаратыўны “Баль Напалеона” (6 – 8 танцораў, 3-4 музыкі, 1 вакалістка, 2 фехтавальшчыкі, магчыма 1 мастак)
Кожнаму з гасьцей мы падбярэм адпаведны касьцюм, каб знаёмыя з твару людзі раптам убачылі адзін аднаго ў зусім незвычайных абставінах, калі мужчыны ператвараюцца ў высакародных кавалераў, а жанчыны становяцца вытаньчанымі дамамі. Музыка і танцы, сьпевы і сьвецкія размовы, дух той даўняй Эпохі агарне і закружыць усіх і кожнага!
Ну а мастак можа адлюстраваць гасьцей зь мiнулага ў партрэце.
(для груп да 30 асобаў)

Тэатр старадаўняе культуры “ЯВАРЫНА” – творчае аб’яднаньне сапраўды закаханых у сваю справу прафэсійных харэографаў, музыкаў і фаершчыкаў.

Адна з праграм “ЯВАРЫНЫ” – музычна-танцавальная стылізацыя “АНТЫЧНАЯ ГРЭЦЫЯ”

Разам з Ансамблем “Кантабіле” (адзін з праектаў Музычнага Дому “КЛЯСЫКА”) складзеная паўнавартасная бальная праграма жывой танцавальнай музыкі айчынных кампазытараў 1-й паловы 19-га стагодзьдзя.

Апроч таго калектыў мае ў сваім рэпэртуары музыку эўрапэйскіх (у тым ліку айчынных) аўтараў 16 – 18-га стагодзьдзяў.

Студия “Kleofas” – команда вдохновлённых, влюблённых в своё дело исследователей и реконструкторов эпохи нач. 19-го века (стиля ампир).

Танцы, музыка, воинственный дух наших предков времён Эры Наполеона – это всё составные части той невероятной историчной атмосферы, которую ощущает каждый зритель-участник во время наших мероприятий!




МЫ ПРАПАНУЕМ:

Паказальны танец (2 – 8 танцораў, магчыма 3 музыкі)
Ад 1 да 10 танцаў, якія ўпрыгожаць Вашае Сьвята!
(пад музычны запіс ці пад жывое музычнае суправаджэньне)

Музычна-танцавальны салён (6 – 8 танцораў, 3-4 музыкі, магчыма 1 вакалістка, магчыма 1 мастак)
Спалучэньне музыкі (ад клясыцызму да рамантызму) і вакальных нумароў (рамансаў і арыяў з опэраў) з паказальнымі танцамі і танцавальнымі майстар-клясамі (з удзелам гледачоў). Пры асобнай замове, можа прысутнiчаць мастак, яки адлюструе кагось з гасьцей у партрэце.

Анімаваная праграма “Падарожжа ў эпоху Ампір” (4 – 6 танцораў, 3-4 музыкі, 1 вакалістка, 2 фехтавальшчыкі).
Тэатралізаваная праграма, якая спалучае ў сабе сьвецкія і вайсковыя элементы часоў Эры Напалеона (у праграме ўдзельнічаюць уланы Вялікага княства Літоўскага).

Карпаратыўны Баль Напалеона (6 – 8 танцораў, 3-4 музыкі, 1 вакалістка, 2 фехтавальшчыкі, магчыма 1 мастак)
Кожнаму з гасьцей мы падбярэм адпаведны касьцюм, каб знаёмыя з твару людзі раптам убачылі адзін аднаго ў зусім незвычайных абставінах, калі мужчыны ператвараюцца ў высакародных кавалераў, а жанчыны становяцца вытаньчанымі дамамі. Музыка і танцы, сьпевы і сьвецкія размовы, дух той даўняй Эпохі агарне і закружыць усіх і кожнага!
Ну а мастак можа адлюстраваць гасьцей зь мiнулага ў партрэце.
(для груп да 30 асобаў)


Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>

*