Міхал Клеофас Агінскі


М.Кл.Агінскі на мяжы 18/19-га i ў 21-м староччах

князь Мiхал Клеофас Агінскі


В 1786 р. у Сэйм Рэчы Паспалітай быў абраны адзін з найбольш маладых палітыкаў таго часу Міхал Клеофас Агінскі, якому тады быў 21 рок. «Служыць Радзіме!» – такім было жыцьцёвае крэда гэтай выбітнай асобы, ім ён кіраваўся, адказна выконваючы розныя дзяржаўныя, грамадзкія абавязкі.

Асноўнымі зь ягоных роляў былі:
– надзвычайны амбасадар, упаўнаважаны міністар у Гаазе і Лёндане;
– распрацоўшчык ідэяў рэформаў па кіраваньні дзяржавай і Канстытуцыі 3 траўня;
– апошні міністар фінансаў Вялікага Княства Літоўскага;
– удзельнік кіраўніцтва паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі і эмігрант (1794 – 1801);
– ганаровы сябра Навуковай рады Віленскага ўнівэрсітэту;
– давераная асоба, асабісты прадстаўнік расейскага імпэратара Аляксандра I;
– таемны дарадца і сэнатар Расейскай імпэрыі;
– распрацоўшчык бачаньня ўзнаўленьня Вялікага княства Літоўскага;
– таленавіты аўтар мэмуараў аб падзеях страты Рэчы Паспалітай (…).
Але ж драматычныя зломы гісторыі абумовілі тое, што не дзяржаўная служба на карысьць Радзімы, а творчая спадчына прынесла М.Кл.Агінскаму сусьветную славу. Доўгі час пра яго нагвадваў адно што палянэз «Разьвітаньне з Радзімай» – гэты заўжды актуальны музычны тэстамант тугі па Радзіме і вольнасьці…
… Прыляцелая зь бязмежных далечыняў высакародным смуткам мэлёдыя палянезу, ягоныя выкшталцона змадуляваныя, шматкраць паўтараныя акорды працінаюць глыбіню сэрца і ўяўленьня, нагадваючы пра драматычныя падзеі 18-га ст., у часе якіх Рэч Паспалітая, а затым і Літва былі надоўга сьцёртыя з палітычнай карты Эўропы. М.Кл.Агінскі належыць да тае генэрацыі вялікіх патрыётаў, якая першай сталася абазнанай і перажыла катастрофу страты Радзімы.

Гістарычнае забыцьцё пачало расьсейвацца толькі ў 2005 року, калі была запачаткаваная праграма, што прысвечаную 250-годдзю з дня нараджэння М.К.Агінскага (2015). Акрамя выдання пісьмовага і музычнай спадчыны, архіўных даследаванняў, тэматычных экспедыцый, арганізацыі міжнародных канферэнцый, развівалася і ідэя «Шляхі паланэзаў». Разам з шырока вядомымі літоўскімі, беларускімі, польскімі выканаўцамі ў гэтай праграме шмат разоў удзельнічаў і прамы нашчадак М.Кл.Огинского, кампазітар, піяніст Іва Залуский. Маэстра пражывае ў Вялікабрытаніі. Яго ўдзел у мерапрыемствах «Шляхі паланэзаў» надае гэтай праграме унікальныя самабытныя рысы.

У перыяд 2005-2012 г. падзеі на «Шляхі паланэзаў” адбываюцца ў некалькіх дзясятках гістарычных месцаў, звязаных з імем Агінскіх. Іх удзельнікамі становяцца як юныя таленавітыя выканаўцы прэстыжных музычных навучальных устаноў, а таксама заслужаныя музыканты і вакалісты з Літвы, Беларусі, Польшчы і Расіі.

А ў 2008 годзе нарадзіўся праект «Эпоха князя Міхала Клеафаса». Ініцыяваны МГА «Гісторыка», ён аб’яднаў маладых людзей, якім хацелася дакрануцца да той далёкай эпохі, натхніцца танцамі, музыкай, касцюмамі і разнастайнай дзейнасцю нашай гістарычнай арыстакратыі. За перыяд з 2009 да сёньня ў межах праекта адбыліся дзесяць Баляў у стылі эпохі ампір і вялікая колькасць іншых мерапрыемстваў.
–—
Вітас Руткаўскас
Дырэктар Рэтаўскага гісторыка-
культурнага музэю імя Агінскіх

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>

*