Кроніка праекту

2015

20 чэрвеня 2015 — Баль-Маскарад у Рэнаўскiм палацы баронаў Рэнэ

25 красавiка 2015 — Баль у Нясьвіжскiм палацы Радзiвiлаў

2014

22 сакавiка 2014 — “Баль Музаў” у Затроцкiм палацы Тышкевiча

2013

18 кастрычніка 2013 — удзел з дакладам у Канфэрэнцыі ў Вільні, прысьвечанай спадчыне князёў Агінскіх
Падрыхтаваны панам Андрэем Скараходавым пры ўдзеле З.Рачачова даклад на тэму “Танцавальная музыка для гітары ў эпоху М.Кл.Агінскага” прагучаў на канфэрэнцыі і выклікаў цікавасьць з боку ўдзельнікаў

14 кастрычніка 2013 — анiмацыйная праграма “На госьцi да князя Дамiнiка” ў Нясьвіжы

14 верасьня 2013 — танцавальны выступ “Праменад “На госьці да пана Кабылінскага” у Менску на Дзень гораду

24 жніўня 2013 — анiмацыйная праграма “Гасьцяваньне князя Дамiнiка ў графа Вінцэнта” ў Сьвіслачы з нагоды Дня гораду

19 жніўня 2013 — удзел у Канфэрэнцыі ў Менску сумесна з дэлегацыяй літоўскай часткі праекту, прысьвечанага спадчыне князёў Агінскіх

18 жніўня 2013 — танцавальны выступ у Нясьвіжы з нагоды прыезду літоўскай часткі праекту, прысьвечанага спадчыне князёў Агінскіх

23 ліпеня 2013 — анiмацыйная праграма “На госьцi да князя Дамiнiка” ў Нясьвіжы для ўдзельнікаў сэмінару “Wella. Illumina Color”

19 ліпеня 2013 — удзел у Канфэрэнцыі ў Рэтавасе, прысьвечанай спадчыне князёў Агінскіх

3 ліпеня 2013 — танцавальны выступ у Лагойску з нагоды Дня гораду

1 чэрвеня 2013 — удзел у здымках дакумэнтальнага фільму “М.Кл.Агінскі. Рана ў сэрцы”

3 траўня 2013 — наведваньне амбасады Літоўскай Рэспублікі з нагоды адкрыцьця выставы і правядзеньня праграмы “Прысьвячэньне М.Кл.Агінскаму”

27 красавіка 2013 — удзел у Канфэрэнцыі “Ельскія чытаньні” ў Дудутках:мадэраваньне канфэрэнцыі, выступ з дакладам, а таксама – праграма “Баль у сядзібе музаў”

9 лютага 2013 — удзел у традыцыйным “Балi Арсэналу” ў Варшаве

27 студзеня 2013 — удзел у “Гасьцёўнi на Барысаўскай мызе”

13 студзеня 2013 — удзел у традыцыйным “Балi ў Опэрным” з анiмацыяй на тэму бальнага этыкету

2012

9 лістапада 2012 — удзел у канфэрэнцыi ў Вільнi

27 кастрычнiка 2012 — анiмацыйная праграма “На госьцi да князя Дамiнiка” была паўтораная ў Нясьвіжы

13 кастрычнiка 2012 — Баль у Нясьвіскiм палацы Радзiвiлаў

29 верасьня 2012 — анiмацыйная праграма “На госьцi да князя Дамiнiка” была прадстаўленая ў Нясьвіжы

31 жніўня 2012 — адбылася фотасэсiя з паветраным балёнам ў Нясьвіжы

18 жніўня 2012 — адбыўся пікнік ля сядзiбы Мiцкевiчаў у Завосьсі

11 жніўня 2012 — адбыўся выступ у Залесьсі на мясцовым Фэсьце

25 лiпеня 2012 — удзельнiкi праекту былi запрошаныя  ў Рускi драматычны тэатр на спэктакль “Горе от ума”

21 лiпеня 2012 — танцавальны выступ на Фэсьце ў Гораднi

9 чэрвеня 2012 — танцавальны выступ на Фэсьце ў Дудутках

7 чэрвеня 2012 — танцавальны выступ у Маладэчне на прэзэнтацыi Фонда “Спадчына М.Кл.Агiнскага”

2 чэрвеня 2012 — музычны канцэрт у Вiльнi ў Доме Чурлёнiса

18 траўня 2012 — анiмацыйная праграма “Падарожжа ў эпоху ампiр” была прадстаўленая на Дзень Музэяў

17 траўня 2012 — танцавальны выступ у Лагойску з нагоды Дня Музэяў

24 сакавіка 2012 — Баль у Замку Мірскiм

сакавік 2012 — удзельнiкi праекту наведалi Опэру: “Севiльскi цырульнiк”

4 лютага 2012 — Шляхецкi салён у Доме Ваньковiчаў (у гонар Т.Касьцюшкi)

2011

сьнежань 2011 — удзельнiкi праекту наведалi Опэру: “”

15 кастрычніка 2011 — Баль у Затроцкiм палацы Тышкевiча

15 траўня 2011 — Баль у Нясьвіжскай Ратушы

2010

9 кастрычніка 2010 — Баль у Менскай Ратушы ў гонар М.Кл.Агінскага

7 кастрычніка 2010 — танцавальны выступ у Вiльнi (Шлях палянэзаў  М.Кл.Агінскага)

5 кастрычніка 2010 — танцавальны выступ у Рэтавасе (Шлях палянэзаў  М.Кл.Агінскага)

25 верасьня — танцавальны выступ у Залесьсi з нагоды народзiнаў М.Кл.Агінскага

15 траўня 2010 — у Нацыянальным гiстарычным музэi адбыўся адкрыты Баль у гонар В.Ваньковіча, прысьвечаны Дню Музэяў

2009

19 лiстапада 2009 — падпiсаньне пагадненьня аб супрацы з Рэтаўскiм Музэем iмя князёў Агiнскiх
Гэтай датай пазначаны 1-ы міжнародны дакумант МГА “Гісторыка”, зарэгістраваны ў далейшым таксама ў Міністэрстве замежных справаў ЛР

10 кастрычнiка 2009 — першы Баль!
Ён адбыўся ў Маладэчне ў Палацы культуры, паколькі, нажаль, больш адпаведнага будынку ў Маладэчне не захавалася…

люты-верасень 2009 — падрыхтоўка да першага Балю ў гонар М.Кл.Агінскага

31 студзеня 2009 — сустрэча ў Залесьсі (пачатак праекту)
Ува ўтульнай хаце пана Сяргея Верамейчыка сабраліся госьці зь Менску і Масквы (пан Юліан), каб вызначыцца з фарматам і пазначыць бліжэйшыя пляны.

2008

кастрычнік-сьнежань 2008 — тэлефонныя і інтэрнэт-перамовы

28 ліпеня 2008 — сустрэча ў Крэве

У гэты дзень удзельнікі крэўскай вандроўкі МГА «Гісторыка» у колькасьці 20 асобаў пад афіцыйным сьцягам МГА «Гісторыка» былі спыненыя аўтамашынай, зь якой выйшлі Сяргей Верамейчык, захавальнік сядзібы Агінскага ў Залесьсі і пан Юліян Бельскі (асоба незвычайнага лёсу і актыўны шанавальнік спадчыны ВКЛ).

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>

*