Аб праекце


Наш праект завецца “Эпоха князя Міхала Клеофаса”

князь Мiхал Клеофас Агінскі


Наш праект завецца “Эпоха князя Міхала Клеофаса”. Чаму?

Бо менавіта МІХАЛ КЛЕОФАС АГІНСКІ ёсьць дзеля нас узорам ня толькі нястомнага змагара, а і прагматычнага палітыка, які здолеў у самых надзвычайных абставінах заставацца дыпляматам ўжо неіснуючай на той момант дзяржавы. І менавіта таму ён і зараз для нас – Амбасадар Мінуўшчыны.

Ну і мы заўсёды памятаем князя Міхала, як цудоўнага музыку і кампазытара.

Нашай мэтай ёсьць адчуць той час, калі была страчаная старадаўняя Айчына – Рэч Паспалітая абодвух Народаў, традыцыйны эўрапейскі кірунак разьвіцьця. А таксама паспрабаваць зразумець нашых продкаў, не асудзіць, а менавіта зразумець.

У розных аспэктах (бальным, вайсковым, музычным, гаспадарчым) культуры нашай эліты таго часу мы адшукаем сябе саміх. Толькі так, адчуўшы свае сапраўдныя карані, мы адродзім свой натуральны, гістарычна абгрунтаваны сьветапогляд.

Праект “Эпоха князя Міхала Клеофаса” распачаты Моладзевым грамадзкiм аб’яднаньнем “Гiсторыка”, якое з 2000 году дзейнiчае на тэрыторыi РБ у галiне валянтэрства i папулярызацыi айчыннай гiсторыi.

Адраджэньне балёвай традыцыі Старой Літвы

Балёвыя традыцыі Вялікага княства Літоўскага, непарыўна зьнітаваныя з эўрапейскімі традыцыямі, маюць працяглую гісторыю. Паколькі значны ўплыў музычнай творчасьці князя Міхала Клеофаса на балёвую культуру адчуваўся і напрыканцы ХVIII і напачатку ХІХ стст., менавіта ўзнаўленьне балёвых традыцыяў у стылi ампiр ёсьць нашым унёскам ува ўшанаваньне спадчыны нашага вялікага суайчыньніка.

Такім чынам, распачаўшы шлях у 2009 годзе мы пасьпелі правесьці балі ў: Маладэчне – 2009 г., Менску – Гістарычны музэй і Ратуша – 2010 г., Нясьвіжы (Ратуша) і Затроках (Літва) – 2011 г., Міры і Нясьвіжы (палац) – 2012 г., Затроках (iзноў) – 2014 г., Нясьвiжы (iзноў палац), Рэнавасе (Жамойць) i нарэшце – у Аборах ля Варшавы – 2015 г.

А таксама арганізоўвалі ці прымалі ўдзел у шэрагу музычна-культурных і навукова-гістарычных падзеяў у Залесьсі, Менску, Нясьвіжы, Лагойску, Маладэчне, Гaроднi, Дудутках, Завосьсі, Вільні, Рэтавасе.

Нашы партнэры

У межах праекту падпісанае Пагадненьне аб супрацоўніцтве з Рэтаўскім музэем гісторыі і культуры імя князёў Агінскіх (Рэспубліка Летува), згодна зь якім адбываюцца сумесныя мерапрыемствы пачынаючы з 2009 году.

Нашыя маладэчанскія партнэры па супрацы ў справе ўшанаваньня спадчыны Міхала Клеофаса Агінскага рыхтуюцца да рэалізацыі інвэстыцыйнага праекту па стварэньні гісторыка-турыстычнага комплексу на месцы замку і маёнтку Агінскіх у Маладэчне.

Музычны дом “Клясыка” з Ансамблем старадаўняй музыкi “Кантабiле” ў сваiм складзе мае цiкавы рэпэртуар з твораў айчынных i замежных кампазытараў ХVIII – ХІХ стст.

Запрашаем да Супрацоўніцтва

У межах праекту кожным можа спрычыніцца да старадаўняй арыстакратычнай традыцыі і стаць фундатарам
прыгожых культурных падзеяў і зьяваў (пабыць у ролі гаспадара балю ў старадаўнім магнацкім ці каралеўскім палацы, падтрымаць правядзеньне конкурсу гітарных перакладаньняў музыкі князя Міхала Клеофаса), альбо, прынамсі, далучыцца да ўдзелу ў адным з баляў цi замовiць анімацыю ў стылi ампiр для карпаратыўнага сьвята.

Кантакты

Каардынатар праекту – Зьмiцер Magnus Рогач’оў (экс-Старшыня МГА “Гiсторыка”)

tel. +375 29 1726352

skype: z.magnus

e-mail: kleofas.by@gmail.com

web: http://kleofas.by/

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>

*