БАЛЬ у гонар 200-годзьдзя Таварыства Фiляматаў

13 студзеня 2018 года ў Партрэтовай залі Мірскага замку (музей “Замкавы комплекс “Мір”) адбыўся гістарычны Баль у гонар 200-годзьдзя Таварыства філяматаў. Арганізатарамі сталі Вераніка Аржанава і Зьміцер Рагачоў (каардынатар гістарычнага танцавальнага праекту “Эпоха князя Міхала Клеофаса”).

Падрыхтоўка да Балю ўдзельнікамі вялася на працягу некалькіх месяцаў. Былі арганізаваныя майстар-клясы супольна з танцавальнай студыяй BALANC?, пад кіраўніцтвам харэографа Ірыны Баслык, праведзеная гісторыка-культурная лекцыя па жаночым і мужчынскім касцюме і фрызурах эпохі Рэстаўрацыі выдатнай апавядальніцай і гісторыкам моды Святланай Івановай-Кліманскай. Над стварэньнем фрызураў для дам і кавалераў перад самім Балем працавалі Кацярына Каленская і Сьвятлана Князева.

Праграма была цалкам падначаленая танцам, бо менавіта яны вялі рэй і стваралі ўзьнёслы настрой усім ўдзельнікам.

Адзін з абавязковых рытуалаў кожнага Балю – запаўненьне балёвай кніжкі. Насупраць кожнага танца госьці пазначалі імя партнэра, каб незнарок не забыцца, каго запрасілі.

Традыцыйна Баль быў адкрыты палянэзам – раскошным шэсьцем госці і гаспадары Балю віталі адзін аднаго, абыходзячы ўсю залю.

Жывое дыханьне музыкі ўвесь вечар удзельнікі адчувалі дзякуючы ансамблю салістаў “Вытокі” (музычны кіраўнік – Аляксей Фралоў).

У перапынках паміж танцамі знаёміліся, камунікавалі, жартавалі. А ў літаратурна-музычным салёне гасцей забаўлялі выхаванцы тэатральнай студыі Таццяны Шылавай. Перлінай літаратурна-музычнага салона стала выкананне спеваў філаматаў Аляксеем Жбанавым.

Баль дапамог гасцям, адчуць дух таленавітых, шляхетных, палымяных юнакоў – філаматаў, якім і быў прысвечаны той помны вечар.

(Ну а Вольга Акуліч – фота- і відэа- чараўніца!!)

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>

*