Удзельнікі Балю ў Залесьсі падтрымалі пераклад Мэмуараў М.Кл.Агінскага

24 верасня ў сядзібе знакамітага кампазітара і дзяржаўнага дзеяча Міхала Клеафаса Агінскага (1765-1833) прайшоў касцюмаваны баль «Поры года – у Паўночных Афінах», прысьвечанага надыходзячай гадавіне народзінаў М.Кл.Агінскага. Ўдзельнічаць у гэтым мерапрыемстве маглі ўсе жадаючыя, неабыякавыя да гісторыі і культуры Беларусі XIX стагодзьдзя, аднак патрабаваньнем на балі было захаваньне дрэс-коду – вечаровы гарнітур або строй у стылі ампір, які валадарыў у часы кампазітара.

Фота – Віктар Ведзень

Фота – Віктар Ведзень


Супрацоўнікі музэю-сядзібы і ўдзельнікі Гістарычнага танцавальнага праекту «Эпоха князя Міхала Клеафаса» са студый гістарычнага танца Мінска і Барысава пазнаёмілі прысутных з танцавальнай культурай шляхты пачатку XIX стагодзьдзя. Госьці балю змаглі развучыць і затаньчыць папулярныя балёвыя танцы (палянэз, вальсы, кантраданс, катыльён) пад выкананую калектывам «Вытокі» музыку, у тым ліку напісаную М.Кл.Агінскім.
Фота – Віктар Ведзень

Фота – Віктар Ведзень


У перапынках паміж танцамі ўдзельнікі адпачывалі і дзяліліся ўражаньнямі, таксама прагучаў міні-канцэрт з рамансамі Агінскіх у выкананьні пані Тамары Рэмез, падавалі шампан і нават адбылося кароткае прадстаўленьне-містэрыя. Кожнае танцавальнае адзьдзяленьне распачыналася променадам дам, строі якіх сымбалізавалі паравіны року.
Фота – Віктар Ведзень

Фота – Віктар Ведзень


Кіраўнік праекту “Баль на Літве. Эпоха князя Міхала Клеафаса” Зьміцер Рагачоў абвесьціў пра пачатак кампаніі збору сродкаў на пераклад і выданьне на беларускай мове мемуараў М.Кл.Агінскага, што з натхненьнем было прынята публікай, якая сабралася ў палацы. У гонар пачатку кампаніі быў арганізаваны дабрачынны аўкцыён сярод удзельнікаў балю, у выніку чаго вызначыліся і першыя мецэнаты такой пачэснай справы!
Фота - Віктар Ведзень

Фота – Віктар Ведзень


Дарэчы, цяпер кожны неабыякавы да творчасці князя Міхала Клеафаса можа далучыцца і дапамагчы ў перакладзе і выданьні мемуараў нашага славутага земляка, аказаўшы падтрымку праекту “Міхал Клеафас Агінскі – па-беларуску”, па перакладзе 4 тому ягоных мэмуараў на беларускую мову і іх выданьню.
Усе падрабязнасьці тут: Талака – пераклад Мэмуараў М.Кл.Агінскага

Дзьмітры Ракаў

talaka

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>

*