Забавы шляхецкія ў Менску-Літоўскім

Балёвы кур’ер зь Менску-Літоўскага / Kuryer balowy z Mi?ska-Litewskiego
N 2, 7 сентября / 7 wrze?nia

Жаданьне агульнага дабра, што кіравала пяром маім,
хай ажыўляе і тых, якія ў вянок Тэрпсыхоры
захочуць уплесці новую кветку. Танцмайстар П.

З моманту выхаду ў сьвет першага выпуску нашага « Kuryera balowego » прайшло не так ужо шмат часу, аднак зьяўленьне яго ня толькі стала прадметам увагі шматлікіх аматараў сьвецкіх забаваў, што, несумненна, натхніла яго аўтара да творчасьці, але і наспела неабходнасьць, за адсутнасьцю іншага, перыядычна асьвятляць падзеі сьвецкага жыцьця на землях былога Княства. З задавальненьнем, прыслухоўваючыся да водгукаў удзячных чытачоў, паведамляем, што маем гонар працягнуць гэты пражэкт і расказваць на старонках « Kuryera balowego » аб мінулых забавах, на якіх удалося пабываць аўтару.
1
Сьвет пасля летніх wakacij замёр у чаканьні вялікіх баляў, але знайшліся і тыя, хто ўжо распачаў спробы ажывіць спакойную плынь правінцыйнага жыцьця. З афішаў стала вядома, што ў дзень гарадзкога свята будуць праходзіць разнастайныя imprezy , і, быўшы запрошаным на іх, аўтар гэтага аповеду, пакінуўшы на час сумныя штабныя клопаты і прыхапіўшы з сабой знаёмых мастакоў pan?w L . і W ., якія стаяць пры тапаграфічнай службе і, ўзброіўшыся ўсім неабходным для творчасці, паспяшаўся разам з імі на гарадзкія забавы.
3
Шлях наш у святочны дзень ляжаў праз сядзібу мастака W.Wa?kowicza, у дворыку якога вядомы з нашага папярэдняга паведамленьня ў « Kuryerze balowym ” арганізатар баляў pan R ., зладзіў танцы на вольным паветры для месьцічаў, якія, не губляючы магчымасьці павесяліцца, як і наша невялікая кампанія, зазірнулі do pana R . Ва ўтульным дворыку сядзібы пад музыку, выкананую капэляй мескіх музыкаў, pan R . і ягоная калежанка pani I ., вядомая тэатральная танцорка, знаёмілі гараджан зь вясёлымі танцамі, хутка засвоіўшы рухі і злавіўшы характар ??якіх, публіка пусьцілася ў скокі. Наведаў танцуючы панадворак і pan S ., прафэсар жывапісу зь Вільні, які прыехаў у гэтыя дні для атрыманьня натхненьня ад мясцовых пэйзажаў для сваіх творчых задумаў. Malarze зкарысталіся з магчымасьці зрабіць замалёўкі мескіх забаваў, чым прыцягнулі ўвагу прысутных дам, сярод якіх была і выдатная pani А ., якая, меўшы задавальненьне наведаць польскія балі, займальна распавядала пра норавы, што пануюць у польскіх балёвых залях, а таксама аб модысцкіх тонкасьцях.
5
У перапынках паміж танцамі pan R . праводзіў petits-jeux , а пасля танцаў абвесьціў турнір па La pallamaglio вядомага таксама як Croquet , пераможцам стала абсалютна невядомая каманда, якой pan R . прадказвае цяпер вялікую будучыню ў гэным спартовым кірунку! Бліжэй да заканчэньня гэтага дзейства кампанія наша жадаючых працягнуць забавы была папоўненая мілымі дамамі, суправаджаючы якiх, трапілі мы на пляц каля Ратушы, дзе мескае сьвята было ўва ўсёй красе: танцы зьмяняліся сьпевам і выкананьнем музычных твораў, кірмаш рамесьнікаў і цудоўныя дэкарацыі былі іх неад’емнымі дапаўненьнямі дзеля стварэньня сьвяточнай атмасфэры.
4
Ацаніўшы маштаб таго, што адбываецца, пабачыўшы старых сяброў і знаёмых, шумную прастору дамы пажадалі зьмяніць на наведваньне жывапіснага парку, у чым іх не маглі не падтрымаць панове мастакі, і, знайшоўшы бліжэйшага рамізьніка, мы даехалі да парку, гэтак улюбёнага месца адпачынку месьцічаў і гасьцёў Менску-Літоўскага. Нас цёпла сустрэла pani М ., ейны муж pan B ., разам з тымі гасцямі, што далучыліся раней: у pani М . у гэты дзень было шчэ адно сьвята, у гонар якога, пасьля ветлівага прадстаўленьня нас pani М ., зробленага pani А ., у паркавым павільёне малявальшчыкі выканалі партрэты імяніньніцы, якая атрымала іх у падарунак, чым шаноўная прычына імпрэзы была прыемна зьдзіўленая, вельмі кранутая і ўдзячная.
6
Час, што бавілі мы разам дзеля напісаньня партрэтаў, дазволіў абмеркаваць з партрэтаванай асобай пляны на прадмет бліжэйшых баляў і танцавальных імпрэзаў у краі з нагоды пачатку балёвага сэзона. Затым перайшлі да танцаў, дзяліліся навінамі і ўражаньнямі аб летнім загарадным адпачынку і замежных падарожжах. Сьвята прайшло як адзін уздых і ўдзельнікі imprezy развіталіся, спадзеючыся сустрэцца зноў на вялікіх балях і іншых сьвецкіх забавах, балазе, што сезон абяцае быць насычаным і цікавым, што, вядома, атрымае сваё асьвятленьне ў нашым « Kuryerze balowym »і пра якія атрымае найбольш цікавыя зьвесткі наш чытач.

Падпаручнік Р., ад’ютант князя М.
2

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>

*