VI Фэст у гонар пана Рэйтана ў Грушаўцы

20 жніўня ў в. Грушаўка Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці праходзіў фэст народнай культуры і выяўленчага мастацтва, прысвечаны 274-годдзю з дня нараджэння Тадэвуша Рэйтана (1742-1780), вядомага патрыёта Рэчы Паспалітай, нацыянальнага героя Беларусі і Польшчы. У свяце, якое было зладжана на тэрыторыі закінутага палаца-паркавага комплексу, прынялі ўдзел рамеснікі, майстры народнай кухні, калектывы з Беларусі і Польшчы выконвалі народныя песні і дэманстравалі народныя абрады.

Фестываль наведалі і ўдзельнікі студый гістарычнага танца Барысава і Мінска – Дзмітрый Ракаў, Ганна Юхнавец, Андрэй Скараходаў (ветэраны мерапрыемстваў праекта «Эпоха князя Міхала Клеафаса”). Давялося ім, пры дапамозе Дастаўныя пані Юлі Літвінавай, правесці паказальны выступ з інтэрактыўнай праграмай, якая дазволіла гасцям фестывалю бліжэй пазнаёміцца са шляхецкай танцавальнай культурай Беларусі пачатку XIX ст., значны ўплыў на якую аказала і народная культура.


Неабходна адзначыць, што пачатак XIX стагоддзя – час жыццёвай актыўнасці пляменнікаў пана Тадэвуша Рэйтана, трое з якіх сталі пад сцягі Напалеона, каб са зброяй у руках адваяваць сваю зьнішчаную Айчыну.


Госці фестывалю пасля тлумачэнняў схем танцаў разам з удзельнікамі студый з задавальненнем выканалі папулярныя гістарычныя бальныя танцы, па заканчэнні чаго задавалі пытанні, якія іх цікавяць па гісторыі танцаў, касцюма, культуры шляхты Беларусі, а таксама рабілі памятныя фатаграфіі.

SONY DSC
Удзельнікі студый гістарычнага танца, якія прынялі ўдзел у гэтым фестывалі, выказваюць словы падзякі арганізатару фэсту Дзмітрыя Юркевіча за запрашэнне і цёплы прыём.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>

*