Весткі з Рокішкаў
пра Баль у гр. Тызэнгаўза

Кур’ер балёвы зь Менску-Літоўскага / Kuryer balowy z Mi?sku Litewskiego

Першая палова лета на землях былога Вялікага княства выдалася багатай на сьвецкія забавы. Пасля выдатных чэрвеньскіх баляў, уладкаваных стараньнямі pani E. (жонкі pana K.) і яе блізкай сяброўкі panny К. у сядзібе Нямцэвічаў у Скоках і балю пад вольным небам падчас манэўраў у pana K., капітана 17-га літоўскага ўланскага палка, Ліпеня 16 дня ў сядзібе Ігната Тызенгаўза ў Рокішках pan R., капітан 1-га ўланскага палка гвардыі я.І.М. Напалеона I, даў вялікі Баль, які мелі задавальненьне наведаць мясцовая шляхта з розных мясьцінаў і мястэчкаў Літвы-Беларусі, а таксама госьці здалёк.

www.potashnikov.com

www.potashnikov.com

Багацьце і прыгажосьць сядзібы і прылеглых да яе месцаў не пакінулі нікога абыякавымі: напрыклад, мажліва было атрымаць асалоду ад незвычайных інтэр’ераў, маляўнічых палотнаў, сярод аўтараў якіх былі Andrea del Sarto, Jan Rustem, і дзіўных скульптураў з дрэва мясцовага майстра, што прыцягнулі да сябе ўвагу гасцей, у прыватнасьці, кампазыцыя «Bal ptak?w».

Фота – Валянціна Ліпіёва

А прамэнад па прысадах да касьцелу пакінуў цёплыя ўспаміны пра ўтульнае, ціхае мястэчка.

www.potashnikov.com

www.potashnikov.com

Многія дамы прыемна зьдзівілі сваімі новымі прамэнаднымі і балёвымі ўборамі, асабліва жонка гаспадара Балю, якая была ў сукенцы «? la pani Walewska»: як быццам сама муза французскага Імператара сышла з партрэта пэндзля Fran?ois G?rard, так пасавала новая сукенка гаспадыні Балю!

Фота Эдгар Грышчук

Фота Эдгар Грышчук

Сярод прыежджых гасьцей цяжка было не заўважыць аўстрыйскага ваеннага пасланца herr L.-M., які прыехаў з С.-Пецярбурга і ўшанаваў сваёй прысутнасьцю сход. Як і належыць важнаму госьцю, у параднай форме, з ордэнамі і стужкамі пасланьнік зьявіўся на Баль напрыканцы першага танцавальнага аддзяленьня і адразу ж пасьпеў зрабіць заўвагі некалькім кавалерам (у цывільным) з нагоды захаваньня правілаў этыкету ў дачыненьні да строю (мабыць, забыўся, што норавы ў правінцыі адрозьніваюцца ад іх строгасьці ў сталіцах). Усё бы і нічога, калі б зоркае вока не заўважыла, што сам herr пасланец ня павязаўшы шыйную хустку, quel scandale! Зрэшты, усё ўладзілася і, акружаны мілымі дамамі ваенны пасланнік з захапленьнем распавядаў пра балі ў С.-Пецярбургу.

www.potashnikov.com

www.potashnikov.com

? propos, ваенных было няшмат: акрамя некалькіх літоўскіх і польскіх уланаў прыехалі толькі бравыя ваяры з Ліфляндскага коннага апалчэньня, якія запэўнілі цікаўных дам, што часьцей будуць наведваць сьвецкія забавы.

www.potashnikov.com

www.potashnikov.com

Да вечара ўсе падрыхтоўкі былі скончаныя, і, пасля запрашэньняў і адпаведных запісаў у carnet de bal, створаных цудоўнай madame А., Баль распачаўся палянэзам, старадаўнім шляхецкім танцам, выкананым капэляй Cantabile. Гаспадыня Балю ішла ў першай пары з г-ном Ш., адстаўным маёрам N-скага пяхотнага палку, героем многіх баталіяў, аднак, у цывільным гарнітуры, а ў другой пары – pan R. з madame S., вядомай сваімі выдатнымі творамі рукадзельля і балямі ў горадзе Б.
За палянэзам рушылі ўслед вясёлыя танцы, прычым прадугледжаныя «танцы на траіх» вырашылі праблему недастатковай колькасьці кавалераў, гэтак малапрыемную для арганізатараў баляў і дам, якая прымушае іх ісьці на хітрыкі.

www.potashnikov.com

www.potashnikov.com

Сярод іншых танцаў быў і Kadryl polski (og?lny), ужо ўпадабаны мясцовымі наведвальнікамі баляў і танцавальных вечароў, а таксама і ?cossaise з яго пацешнымі фігурамі, прыняты і стаўшы нядаўна (нарэшце!) модным ў нашых краях.

www.potashnikov.com

www.potashnikov.com

У перапынках госьці знаходзіліся ў Фуршетнай залі, гулялі ў фанты, выконваючы ўмовы якіх pan S., трубач 17-га літоўскага ўланскага палка, таксама ў цывільным касцюме (думаецца, грамадства стомлена ад ваенных узрушэньняў нашай эпохі і жадае каштоўнага спакою і вясёлых баляў) выканаў прыгожы раманс, высока ацэнены ўсімі прысутнымі.

www.potashnikov.com

www.potashnikov.com

Час Балю праляцеў незаўважна: танцы і сьвецкія зносіны сталі ўмовамі для прыгожага баўленьня часу і ўсеагульнага задавальненьня. У фінале гэтага цудоўнага свята ветлівы гаспадар Балю паведаміў у сваім заключным слове, што мае жаданьне даць в гэтым року яшчэ большы па размаху Баль, і гэтая радасная навіна знайшла свайго ўдзячнага адрасата!

www.potashnikov.com

www.potashnikov.com

Даслаў падпаручнік Р., ад’ютант князя М.

Заўвага. Ініцыялы дам азначаюць іх імёны, ініцыялы кавалераў – прозьвішчы.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>

*