Фэст “Залатая Шпора. 1812” цяпер штогадовы!

На працягу двух дзён (17 і 18 чэрвеня 1812 2016) на фэсьце “Залатая Шпора. 1812” панавала атмасфэра сьвята, напоўненага весялосьцю, радаснымі сустрэчамі, танцамі, кавалерыйскімі спаборніцтвамі і дамінантай фестывалю – Гранд баталіяй, кульмінацыяй якой стала ўсеагульная атака кавалерыі – відовішча непараўнальнай прыгажосьці, якое неабходна было ўбачыць кожнаму!
2UNkBVT3e0Q
Асабліва эфектна і яскрава нароўні з уланамі глядзеліся беларуска-літоўскія татары-гвардзейцы: іх выдатны дэбют быў высока ацэнены ўдзельнікамі і гледачамі. А без апавяданьняў і камэнтароў трубача 20-га ўланскага палку ВКЛ Макса Ланца, які набыў, між іншым, славу ўлюбёнца публікі, немагчыма было б адчуць дух Эпохі!
GpIVxcxPK2g
У нейкі момант здалося, што ажываюць дзеі зь неўміручай паэмы Адама Міцкевіча “Пан Тадэвуш”: бравыя ўланы выязджаюць на тэрыторыю сядзібы, іх сустракаюць мілыя паненкі, грыміць музыка палянэзу, і доўгая калёна пар рухаецца ў плаўным, грацыёзным променадзе – трыюмфальным шэсьці, увасабляе перамогу шляхецкіх традыцыяў …
Y6fP3wnLe2k
Унікальнасьць гэтага фестывалю, на мой погляд, заключаецца ня толькі ў тым, што, стаўшы штогадовым, адзіны ў Беларусі гістарычны фестываль па “наполеоніцы” “Залатая Шпора. 1812” набыў міжнародны фармат: прыемна было ўбачыць і пазнаёміцца з гасьцямі з Масквы і Санкт-Пецярбургу!
qG-c4kuJoD0
Але важна і тое, што на фестывалі гарманічна была прадстаўлена ваенная і мірная бок жыцьця людзей той прыгожай эпохі, прычым акцэнт зроблены на нацыянальнай спецыфіцы, што не магло не паўплываць на яго адметнасьць.
OuUDZtj_-Ck
На маю думку, фестываль “Залатая Шпора”, гэты ўрок гісторыі пад адкрытым небам, прайшоў удала шмат у чым дзякуючы стараньням і энтузіязму яго ўдзельнікаў, і, вядома ж, выдатнаму арганізатару, патрыёту беларускай зямлі, неабыякавага да яе гісторыі, капітану 17-га ўланскага палку ВКЛ Паўлу Калінкаву! Vivat!

Дзьмітрый Ракаў

IT0gmsNiWs8

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>

*