1 жніўня: Навіны таямнічыя зь Менску-Літоўскага пра князя Агінскага

Люд Паспалiты
У юбілейны рок Яснаасьвечанага князя Міхала Клеофаса Агінскага месяца жніўня 1-га дня на пляцы перад Менскай Ратушай адбыўся небывалы зьбег многіх тысячаў месьцічаў а гасьцёў слаўнага места над Сьсіслаччу…

2015-08-01 Miensk 02
Народ прагнуў бачыць, а мацнейшыя ды спрытнейшыя такі пабачылі…
Канцэрт а прамэнад з танцамі ў гонар ЯгоМосьці князя Міхала!

2015-08-01 Miensk 04
Музыка з шыкоўных палацаў завітала на мескі пляц: гучалі творы нясьвіжскія – Радзівіла ды Голанда, залескія – Агінскага ды Казлоўскага, пана Караля Ельскага палянэз, а таксама самога генэрала Тадэвуша Касьцюшкі вальс парадаваў шаноўную публіку.

2015-08-01 Miensk 06
Нясьвіжская ж капэла “Кантабіле”, што так пранікнёна ўзносіла свае гукі ў зачараванае неба, прывезла з сабою самую таленавітую сваю выхаванку пані Маргарэту, голас якой то струменіў, то клікаў, то напаўняў замілаваньнем ды цеплынёю сэрцы люду паспалітага…

2015-08-01 Miensk 05
Шчэ цуд які быў – як бы зь ніадкуль зьявіліся на пляцы гожа апранутыя панове ды пані. Лёгка плылі яны пад гукі чароўнай музыкі.

2015-08-01 Miensk 07
Аж тут музыка загучала новая весялейшая, гарэзьлівая, ды зьнянацку кінуліся паненкі да гледачоў, выцягнулі колькіх хлапцоў у танец – мусіць, пасьмяяцца хацелі…

2015-08-01 Miensk 09
Дык жаж і хлапцы трапіліся не з баязьлівых – спрытна перастаўлялі ногі, траплялі ў такт, годна трымаліся. Засталіся былі задаволеныя паненкі зь мінулага ды адпусьцілі тых хлапцоў, аніякае шкоды ім не парабіўшы…

Нястрымны палёт мазуркi
Колькі часу мінула – ніхто ня ўцяміў – у момант той загучаў палянэз пана князя Агінскага – самы запаветны, што панес у прышласьць Істоту-Дух Велічнай Старой Літвы… Тут зашчыміла сэрцы ў тых хлапцоў (ды ня толькі ў іх)…

2015-08-01 Miensk 09
Ды раптам зьніклі як і не было тыя панове ды пані, а нішто ўжо не нагадвала пра такі відзеж незабыўны… Толькі грукат тысячаў сэрцаў гучаў па-над пляцам, па-над Сьвіслаччу, па-над Краем…

То была Эпоха князя Міхала Клеофаса…
2015-08-01 Miensk 10

Фота – relax.by, tut.by, FastN, Алег Пахомаў, Глеб Патапенка, Кацярына Хацяшова

1 comment for “1 жніўня: Навіны таямнічыя зь Менску-Літоўскага пра князя Агінскага

  1. Аннушка
    03.08.2015 at 21:21

    Все было здорово!!! Виват, Михал! Виват, Шаноуныя сябры i настрой!!!

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>

*