Аднойчы ў Нясьвіжы: Радзівіл у Радзівіла на Балі імя Агінскага!

25-га красавіка Нясьвіжскі палац Радзівілаў зноў апанавалі госьці зь мінулых часоў. Ды гэтым разам – з розных!2015-04-25 00А справа была так… надумаў князь Антонi Вільгэльм Радзівіл з жонкай Марыяй Даротай у 1865 року адзначыць 100-рочны Юбілей князя Міхала Клеофаса Агінскага. І запрасіў да сябе ягоных сучасьнікаў на чале з ранейшым уладальнікам Нясьвіжу князем Дамінікам Гэранімам Радзівілам – містыка нейкая…

Князь Антоні ласкава саступіў ролю гаспадара свайму продку – і Баль пачаўся!
Сам жа князь Антоні ціхенька зьнік з залі, каб не застацца анахранізмам (эээ… наадварот).2015-04-25 02Пан Васіль Грыбоўскі-Гурыновіч – Маршалак юбілейнага Балю – цалкам зжыўся з роляй шляхціца (хоч і ўбогага). Забаўляў ён гасьцей амаль сялянскім гумарам і надзвычай праўдзіва дзівіўся з выкшталцоных манэраў паноў арыстакратычных!2015-04-25 03Як зазначылі госьці з “цэнтральных” губэрняў, Баль у даўнейшых Радзівілаў атрымаўся па-хатняму просты й утульны. Нават самыя ганарлівыя з гасьцей адчулі гэтую даверлівую атмасфэру ды зусім не баяліся памыляцца ў танцах. Кожны з партнэраў, контрпартнэраў правых ды левых, а таксама – візаві, былі гатовыя падтрымаць, падказаць ды схаваць за ўсьмешкамі які нязграбны рух. Надзвычайная тактоўнасьць ды салідарнасьць замест кпінаў!2015-04-25 06А потым была працэсія ўсім Балем праз змоўклы таямнічы двор Нясьвіжскага палацу…2015-04-25 04І вясёлы фуршэт з размовамі і жартамі, ды зь ня меньш вясёлым вяртаньнем зноў праз двор у бальную залю.2015-04-25 05Парадавалі гасьцей сваім стараньнем і маладыя таленты Нясьвіжскай капэлы (Ансамблю старадаўняй музыкі “Кантабіле”). А прызнаны глыбокі голас пані Мары абудзіў нават самых стамлёных гасьцей.
2015-04-25-10-NiaswizДарэчы, ледзь не забыўся… Многія з гасьцей рызыкавалі не патрапіць на Баль – настолькі цікавай выдалася экскурсія па палацы Радзівілаў натхнёная імпэтам найцікавейшага і апантанага пана Сэргіюша!2015-04-25 08Завершыўся ж Баль раптоўным вяртаньнем у сярэдзіну 19-га стагодзьдзя, пра што абвесьціла зьяўленьне князскай пары Антонія Вільгэльма і Мары Дароты.
2015-04-25 01
А далей… грымнуў стрэл – пан Маршалак паваліўся…

Але ж усё абыйшлося – напалоханы пан Грыбоўскі падняўся, памацаў ці ўсё цэлае… і на гэтай аптымістычнай ноце разьвітаўся з паньствам – гасьцямі зь мінулага!2015-04-25 07Ды ўсё ж, спадзяемся, ненадоўга, бо працяг будзе неўзабаве. Цяпер у палацы Агінскіх, што ў Плунге.2015-04-25 09

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>

*