Праект “Эпоха князя Міхала Клеофаса”


Ідэя праекту

Праект “Эпоха князя Міхала Клеофаса” прысьвечаны рэканструкцыі высокай культуры канца 18-га – пачатку 19-га староччаў. У першую чаргу нас цікавяць музычны і танцавальны аспэкты гэтай культуры, а таксама вайсковы ды эканамічны бок жыцьця айчыннай арыстакратыі таго часу.

Ідэя праекту як прысьвяченьня князю Міхалу Клеофасу Агінскаму ўзьнікла ў 2008 року, а афіцыйным стартам мы лічым першы ампірны баль, што быў арганізаваны намі ў кастрычніку 2009 року.

Наша зямля разьмешчаная ў самым сэрцы Эўропы заўсёды была арэнай значных – не только для Эўропы, але і для ўсяго Сьвету – гістарычных падзеяў. Рэканструяваны намі пэрыяд – гэта часы Напалеона, эпоха сур’ёзных патрасеньняў для сусьветных дзяржаваў, часы складаныя і неадназначныя. У гэты пэрыяд канчаткова зьнікла з географічнай мапы наша вялікая Айчына – Рэч Паспалітая Абодвух Народаў. І менавіта князь Міхал Клеофас Агінскі бачыцца нам як сымбаль страчанае дзяржавы – інтелектуал, таленавіты кампазытар, мэцэнат, выбітны дзяржаўны дзеяч, Агінскі праявіў выключныя дыпляматычныя здольнасьці, каб да апошняга бараніць інтарэсы сваёй ужо зьніклай Радзімы і змагацца за ўзнаўленьне ейнай незалежнасьці.

Удзельнікі праекту “Эпоха князя Міхала Клеофаса” – гэта людзі, якія ўмеюць слухаць музыку, любяць таньчыць, якія горача апантаныя гісторыяй, але таксама маюць у ёй натхненьне для справаў у 21-м староччы.

Мы запрашаем далучыцца да нашага руху ўсіх, у чыёй душы зьвiняць галасы, сугучныя нашаму бліскучаму мінуламу!

Зьмiцер Магнус,
Кароль i Вялiкi князь
(экс-Старшыня МГА”Гiсторыка”,
каардынатар праекта “Эпоха князя Міхала Клеафаса”)